У
ноч з 6 на 7 ліпеня (23 - 24 чэрвеня) ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш
яскравых і паэтычных святаў - Купалле.
Яго важнасць абумоўлена часам правядзення - днем летняга сонцастаяння. Гэта
"макушка" лета, час найважнейшага росквіту прыроды. Для селяніна
пасля Івана Купалы пачыналася самая адказная і гарачая пара - сенакосу і жніва.
Першае ўпамінанне пра свята есць у Цвярскім летапісу пад 1175 г., у Іпацьеўскім
летапісу ў запісу 1262 г. яно ўжо ўпамінаецца пад яго сучаснай назвай: "Литва
изгнаша ездов на каноун Ивана дни на сама Коупаль". Як каляндарная дата
сустракаецца назва Купалы ў старажытнабеларускіх граматах XIV ст.
У XIX -пачатку XXст. напярэдадні свята, вечарам моладзь наладжвала масавае
шэсце па вуліцах вескі. Усе ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты - вянкамі,
падпярэзваліся палыном, запальвалі доўгія шасты і з песнямі, крыкамі, падыходзілі
да кожнай хаты, запрашаючы ўсіх на Купалле.
У аснове ўсей купальскай абраднасці ляжыць пакланенне нашых прашчураў сонцу
(агню), вадзе і расліннасці.
Святкаванне
Купалля звычайна адбывалася на традыцыйным рытуальным месцы, на якім вясковая
абшчына яшчэ са старадаўніх часоў адзначала найбольш значныя падзеі. У розных
рэгіенах рассялення беларусаў гэта магло быць узбярэжжа ракі ці возера, а
калі побач не было вады, то выбіраліся які-небудзь паграк, невялікая палянка
або проста ўскраіна гаю.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||
![]() |
![]() |
|||||
![]() |
||||||
| Copyright © 2004 Ilona Sorokina Anton Drozdoff |
|
|||||